Івона, прынцэса Бургундская
трагічны парадокс у 2-х дзеях
Гісторыя кахання, якое не адбылося, і забойства, якое здарылася, створана Купалаўцамі па вядомай п’есе класіка сучаснай польскай літаратуры Вітальда Гамбровіча. Яркае, амаль фантастычнае, відовішча з надзвычайнымі арыгінальнымі касцюмамі, аздобленае арыгінальнай музыкай і пластыкай, адбываецца ў фантастычным каралеўстве, жыццё ў якім, нажаль, падпарадкавана звычайным законам чалавечага існавання. Тут пануюць здрада, крыўда, зайздрасць, тут кожны вымушаны насіць маску і хаваць у шафе шкілеты. Што здарыцца, калі ў гэтыя абставіны выпадкова трапіць шчырасць і каханне, - паведае “трагічны парадокс” у выкананні вядомых купалаўскіх артыстаў. “Івона” – першая спроба Купалаўскага тэатра звярнуцца да драматургіі экзістэнцыялізму, даволі плённай і знакамітай плыні ў еўрапейскім тэатры XX стагоддзя.
- Рэжысёр: Аляксандр Гарцуеў
- Прэм’ера: 1.10.2004
- Працяг: 2.30