КУпаловский театр

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » КУпаловский театр » Спектакли » Маці


Маці

Сообщений 1 страница 2 из 2

1

Маці
драма ў адной дзеі
Драма “Маці” пачынаецца вельмі дынамічна і вядзе гледача ў свет глыбокіх жыццёвых перажыванняў жанчыны – Маці, якая ўпарта змагаецца за жыццё сваіх дзяцей.
http://www.kupala-theatre.by/_images/_repertoire/mid_73.jpg
Сутыкненне двух жыццёвых пазіцый: сыноў-мужчын, якія растуць і кожны бачыць сябе абаронцам айчыны, мужным заступнікам сваёй сям’і, якія дзеля ісціны гатовыя аддаць жыццё, і маці – якая не можа зразумець, чаму яе дзеці павінны паміраць за іншых? “Памерці можа кожны, а вось страціць мужа альбо сына?”, -- кажа К.Чапек вуснамі сваёй гераіні. Аднаго за адным яна страчвае сваіх сыноў, прыкладам для якіх стала жыццё і гераічная смерць бацькі. Але каб перажыць такое ёй спатрэбіцца значна болей сілы, мужнасці і гераізма...

Падзеі мінулага прачытваюцца выканаўцамі вельмі па-сучаснаму і актуальна. Завяршаецца ж спектакль на аптымістычнай, жыццёсцвярджальнай ноце. Гэта -- своеасаблівы гімн Маці.

Рэжысёр–пастаноўшчык ЯГОР ЛЁГКІН, Мастак АНДРЭЙ МЕРАНКОЎ, Пластыка ВОЛЬГІ СКВАРЦОВАЙ.

У галоўнай ролі заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь і Аўтаномнай Рэспублікі Крым Зоя БЕЛАХВОСЦІК

У спектаклі занятыя:

заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр ПАДАБЕД,артысты Андрэй ДРОБЫШ, Міхаіл ЗУЙ, Дзмітрый ЕСЯНЕВІЧ,Аляксандр МАЛЧАНАЎ, Раман ПАДАЛЯКА, Мікалай ПРЫЛУЦКІ, Ігар ПЯТРОЎ, Аляксей ЧАРНІГІН, Сяргей ЧУБ, Павел ЯСКЕВІЧ.

- Рэжысёр: ЯГОР ЛЁГКІН
- Прэм’ера: 16.04.07
- Працяг: 1.30

0

2

Один из сильнейших спектаклей. Он понравиться далеко не каждому. Тут не так много динамики, но спектакль не на то и нацелен. Он показывает внутрений мир героини

0


Вы здесь » КУпаловский театр » Спектакли » Маці


Создать форум © iboard.ws Видеочат kdovolalmi.cz