КІМ
"крымінальная" меладрама ў 2-х дзеях
У прыёмны пакой звычайнай бальніцы трапляе паранены бізнесмен Ігар Каралёў. Трапляе, на шчасце, у клапатлівыя рукі Юлі, якая даўно закахалася ў яго. Пра тое, што гэта і ёсць сапраўдныя пачуцці, героі спектакля даведаюцца не адразу. Пошукі адзін аднаго будуць доўжыцца... Выкананы ў сучаснай стылістыцы спектакль нібы сцвярджае, што ў наш мітуслівы і напоўнены рознымі здарэннямі час, па-ранейшаму галоўным застаецца - любоў, якая аб'ядноўвае людзей, якая надае сэнс жыццю.
- Рэжысёр: Аляксандр Гарцуеў
- Прэм’ера: 9.11.2001 г.
- Працяг: 2.30